Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

альтэра́цыя

(лац. alteratio = змяненне)

1) муз. павышэнне або паніжэнне гуку на паўтону або на тон;

2) біял. змяненне функцыі і будовы клетак, тканак і органаў пад уплывам механічных, электрычных, хімічных і іншых пашкоджанняў.

альтэрна́нс

(фр. altemance, ад лац. altemare = чаргаваць)

правіла чаргавання рыфмаў у класічным французскім і ўсходнеславянскім вершаскладанні: сумежныя мужчынскія і жаночыя канчаткі павінны быць звязаны рыфмай.

альтэрнантэ́ра

(н.-лац. alternanthera)

травяністая або паўкустовая расліна сям. аксамітнікавых з дробнымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная пераважна ў Паўд. Амерыцы і Аўстраліі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

альтэрнарыёзы

(ад альтэрнарыя)

хваробы раслін, якія выклікаюцца альтэрнарыяй.

альтэрна́рыя

(н.-лац. alternaria)

недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які развіваецца на пладах і агародніне ў час вегетацыі і асабліва пры захоўванні.

альтэрна́т

(фр. alternat, ад лац. alternare = чаргаваць)

правілы, якія рэгулююць чарговасць падпісання міжнароднага дагавору яго ўдзельнікамі.

альтэрна́тар

(н.-лац. alternator, ад лац. alternare = чаргаваць)

электрычная машына, якая выпрацоўвае пераменны ток.

альтэрнаты́ва

(фр. alternative, ад лац. alternare = чаргаваць)

1) неабходнасць выбару адной з дзвюх ці некалькіх магчымасцей, кожная з якіх выключае другую, 2) кожная з гэтых магчымасцей.

альтэрнаты́ўны

(ад альтэрнатыва)

які дапускае адну з дзвюх магчымасцей.

альтэрна́цыя

(лац. alternatio = чаргаванне)

лінгв. чаргаванне гукаў, абумоўленае пэўным фанетычным акружэннем або марфалагічнай пазіцыяй.