Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

альта́зімут

(ад лац. altus = высокі + азімут)

прылада для вызначэння вышыні і азімутаў нябесных свяціл.

альта́нка

(польск. altanka, ад іт. altana)

лёгкі летні будынак у садзе, парку для адпачынку.

альтруі́зм

(фр. altruisme, ад лац. alter = іншы)

1) бескарыслівае служэнне людзям, гатоўнасць ахвяраваць для іх сваімі ўласнымі інтарэсамі (проціл. эгаізм);

2) форма паводзін жывёл, пры якой задавальняюцца патрэбнасці іншых асобін і нават відаў без карысці для сябе.

альтруі́ст

(фр. altruiste, ад лац. alter = іншы)

той, хто ў сваёй дзейнасці кіруецца пачуццямі альтруізму (проціл. эгаіст).

альтыгра́ф

(ад лац. altus = высокі + -граф)

самапісны вышынямер.

альтыме́тр

(ад лац. altus = высокі + -метр)

авіяцыйны прыбор вызначэння вышыні палёту.

а́льтынг

(ісл. althing)

парламент у Ісландыі.

альтыплана́цыя

(ад ісп. altiplano, -nicie = пласкагор’е)

выраўноўванне рэльефу вяршыннай зоны горных хрыбтоў пераважна ў выніку выветрывання і нівацыі ва ўмовах халоднага і ўмеранага клімату.

альты́ст

(ад альт)

музыкант, які іграе на альце.

альтыту́да

(лац. altitudo = вышыня)

вышыня пункта мясцовасці над узроўнем мора.