Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гематуры́я

(ад гемата- + -урыя)

выдзяленне крыві з мачой, якое назіраецца пры захворваннях органаў мачавой сістэмы, хваробах крыві, некаторых інфекцыйных захворваннях, траўмах.

гематы́т

(гр. haimatites = крывавы)

мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў чорнага або вішнёва-чырвонага колеру; жалезная руда.

гематэрапі́я

(ад гема- + тэрапія)

метад лячэння ўвядзеннем хвораму крыві (уласнай ці донарскай), а таксама прэпаратаў, прыгатаваных з крыві, напр. гематагену.

гемафілі́я

(ад гема- + -філія)

спадчыннае захворванне, якое характарызуецца схільнасцю да крывяцёкаў з прычыны паніжэння здольнасці крыві згусаць.

гемаці́н

(ад гр. haima, -atos = кроў)

жалезазмяшчальны пігмент крыві, прадукт акіслення гема.

гемацытабла́сты

(ад гемацыты + -бласты)

клеткі крывятворных органаў чалавека і пазваночных жывёл, з якіх утвараюцца эрытрацыты і лейкацыты.

гемацы́ты

(ад гема- + -цыты)

клетачныя элементы крыві (эрытрацыты, лейкацыты, трамбацыты, амёбацыты).

гемацыяні́н

(ад гема- + гр. kyanos = цёмна-сіні)

дыхальны пігмент гемалімфы малюскаў, вышэйшых ракападобных і некаторых павукападобных, які забяспечвае транспартаванне кіслароду ў арганізме.

гемелало́гія

(ад лац. gemellus = парны + -логія)

галіна біялогіі і медыцыны, якая вывучае паходжанне блізнят і аналізуе іх падабенства і адрозненні з пункту погляду генетыкі, марфалогіі, фізіялогіі і псіхалогіі.

гемерало́пія

(ад гр. hemera = дзень + alaos = сляпы + ops, opos = зрок)

разлад зроку, які характарызуецца зніжэннем светлавой адчувальнасці; назіраецца пры некаторых захворваннях вачэй, недахопе вітаміну А ў арганізме; курыная слепата.