Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лафо́зія

(н.-лац. lophozia)

пячоначны мох сям. лафозіевых, які расце ў лясах на гнілой драўніне, пясчанай або гліністай глебе, камянях.

лахнелу́ла

(н.-лац. lachnellula)

сумчаты грыб сям. гіяласцыфавых, які развіваецца на галінках і ігліцы хвойных дрэў.

лахне́я

(н.-лац. lachnea)

сумчаты грыб сям. пецыцавых, які развіваецца на глебе, рэштках драўніны ў лясах.

ла́хта

(фін. lahti)

мелкаводная марская бухта ў Фінскім заліве.

лацаро́ні

(іт. lazzaroni, ад ісп. lzaro = жабрак)

1) удзельнікі паўстання ў Паўн. Італіі супраць іспанскага панавання ў 17 ст.;

2) назва дэкласаваных элементаў у Італіі ў 18—19 ст.

лацма́йстар

(ад лоцыя + майстар)

службовая асоба, якая загадвае службай марской бяспекі, назірае за станам агараджальных знакаў на рэйдах і фарватэрах.

ла́цы

(іт. lazzi, ад lazzo = жарт)

буфонныя трукі, камічныя нумары (музычныя, акрабатычныя, танцавальныя, славесныя), уключаныя ў асноўнае дзеянне камедыі масак.

лашт

(ст.-польск. łaszt, ад с.-в.-ням. last = груз)

адзінка масы ў сістэме мер Вялікага княства Літоўскага (120 пудоў); выкарыстоўвалася пры меранні сыпкіх рэчываў (збожжа, солі і інш.).

лаялі́сты

(англ. loyalists)

прыхільнікі метраполіі ў час вайны за незалежнасць у Паўн. Амерыцы ў 1775—1783 гг.

лая́льны

(фр. loyal = літар. верны)

1) які трымаецца ў межах закону, часам толькі знешне;

2) які карэктна адносіцца да каго-н., чаго-н.