Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гематапарфіры́н

(ад гемата- + парфірын)

пігмент пурпурнага колеру, які ў нязначнай колькасці змяшчаецца ў мачы здаровага чалавека, а пры атручванні свінцом, анеміях і хваробах печані выдзяляецца ў вялікай колькасці.

гематапаэ́з

(ад гемата- + гр. poiesis = утварэнне)

працэс утварэння, развіцця і даспявання клетак крыві ў чалавека і жывёл.

гематапсі́я

(ад гемата- + гр. opsis = вока)

кровазліццё ў вока, якое адбываецца часцей за ўсё пры траўмах.

гематахро́м

(ад гемата- + -храм)

чырвонае рэчыва, якое змяшчаецца ў тлушчавых кроплях клетак зялёных водарасцей у раствораным стане.

гематацэ́ле

(ад гемата- + гр. kele = пухліна)

скапленне крыві пераважна паміж лісткамі яечка, якое адбываецца звычайна пры траўмах.

гемато́лаг

(ад гемата- + -лаг)

спецыяліст у галіне гематалогіі.

гемато́ма

(ад гемата- + -ома)

накапленне крыві ў якой-н. поласці арганізма ў сувязі з яе прылівам пры траўмах, парушэнні цэласці крывяносных сасудаў.

гемато́ракс

(ад гема- + гр. thoraks = грудзі)

накапленне крыві ў поласці плеўры, якое адбываецца пры траўмах лёгкіх або пры некаторых захворваннях (раку лёгкіх, туберкулёзе і інш.).

гематрансфу́зія

(ад гема- + трансфузія)

пераліванне крыві.

гематрансфузіяло́гія

(ад гематрансфузія + -логія)

раздзел гематалогіі, які вывучае спосабы пералівання крыві і яе састаўных частак.