Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лаўрэа́т

(лац. laureatus = увенчаны лаўрамі)

1) пераможца якіх-н. спаборніцтваў, адзначаны лаўровым вянком у старажытных грэкаў і рымлян;

2) званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, тэхнікі, мастацтва;

3) пераможца мастацкага конкурсу.

лаўрэ́нсій

[ад англ. E. Lawrence = прозвішча амер. фізіка (1901—1958)]

штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент сям. актыноідаў.

лаўса́н

[рус. лавсан, ад Ла(боратория) в(ысокомолекулярных) с(оединений) А(кадемии) н(аук)]

сінтэтычнае валакно, якое выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай прамысловасці, а таксама тканіна з такога валакна.

лаўсо́нія

[н.-лац. lawsonia, ад J. Lawson = прозвішча шв. натураліста (памёр у 1747 г.)]

кустовая расліна сям. чальчаковых з светла-жоўтымі або чырвонымі пахучымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў тропіках; вырошчваецца як дэкаратыўная і фарбавальная расліна (з лісця атрымліваюць хну).

лаўтэрбарніе́ла

(н.-лац. lauterborniella)

каланіяльная зялёная водарасць сям. сценадэсмавых, якая трапляецца ў прэсных вадаёмах.

лафакале́я

(н.-лац. laphocolea)

пячоначны мох сям. лафакалеевых, які расце ў вільготных месцах, цяністых лясах на глебе, гнілой драўніне.

лафатры́хі

(ад гр. lophos = пучок + thriks, -ichos = валасы)

бактэрыі з пучком жгуцікаў на адным з канцоў клеткі.

лафафо́ра

(н.-лац. laphophora)

расліна сям. кактусавых з шарападобнымі сцёбламі без калючак і ружовымі, белымі або жоўтымі кветкамі, пашыраная на поўдні ЗША і ў Мексіцы.

лафе́т

(ням. Lafette, ад фр. l’affut)

станок, на якім умацоўваецца ствол гарматы для надання яму пэўнага становішча перад стрэлам, а таксама для перамяшчэння гарматы.

лафі́т

(фр. lafite)

сорт чырвонага вінаграднага віна.