Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анестэзіёлаг

(ад анестэзія + -лаг)

спецыяліст у галіне анестэзіялогіі.

анестэзі́н

(ад гр. anaisthesia = неадчувальнасць)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца для мясцовага абязбольвання.

анестэзі́раваць

(ад анестэзія)

абязбольваць пры дапамозе анестэтыкаў.

анестэзі́я

(гр. anaisthesia = неадчувальнасць)

1) страта або паслабленне ўспрымальнасці да знешніх раздражненняў;

2) абязбольванне пры дапамозе анестэтыкаў.

анестэзіяло́гія

(ад анестэзія + -логія)

раздзел медыцыны, які распрацоўвае метады і сродкі абязбольвання.

анестэ́тыкі

(ад гр. anaisthetos = неадчувальны)

сродкі для абязбольвання.

анестэты́чны

(ад гр. anaisthetos = неадчувальны)

абязбольваючы.

анеўплаіды́я

(ад ан- + гр. eu = цалкам, зусім + ploos = кратны + eidos = выгляд)

спадчынная змена, пры якой клеткі арганізма змяншаюць або павялічваюць колькасць храмасом у параўнанні з іх звычайным наборам.

анеўры́зма

(гр. aneurysnia = расшырэнне)

мясцовае расшырэнне артэрыі, выкліканае зменамі яе сценак або пашкоджаннем.

анеўры́н

(ад а- + гр. neuron = нерв)

вітамін B₁, неабходны для нармальнай дзейнасці нервовай сістэмы.