Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

латыні́ст

(с.-лац. latinista)

спецыяліст у галіне лацінскай філалогіі.

латы́нь

[лац. latina (lingua)]

лацінская мова.

латыфу́ндыя

(лац. latifundium, ад latus = шырокі + fundus = зямля, маёнтак)

буйное прыватнае зямельнае ўладанне, маёнтак.

латэнсіфіка́цыя

(ад лац. latens = схаваны + -фікацыя)

працэс узмацнення схаванага (непраяўленага) фатаграфічнага адлюстравання да праяўлення фотаматэрыялу.

латэ́нтны

(лац. latens, -ntis = скрыты, нябачны)

які знешне не праяўляецца, скрыты (напр. л. перыяд хваробы).

латэра́льны

(лац. lateralis = бочны)

які знаходзіцца збоку, бакавы (аб органах, размешчаных збоку ад сярэдняй плоскасці цела; напр. л-ыя зубы).

латэры́т

(ад лац. later = цэгла)

горная парода чырвонага або бурага колеру, падобная на гліну.

лаўн-тэ́ніс

(англ. lawn-tennis)

прынятая ў міжнароднай спартыўнай тэрміналогіі назва тэніса.

лаўр

(лац. laurus)

1) вечназялёнае дрэва сям. лаўровых з прадаўгаватым пахучым лісцем, пашыранае ў Міжземнамор’і;

2) мн. лаўровы вянок або асобныя галінкі гэтага дрэва як сімвал перамогі, славы;

пажынаць лаўры — карыстацца вынікамі перамогі.

ла́ўра

(гр. laura)

буйны мужчынскі праваслаўны манастыр, які падпарадкоўваецца сіноду 1.