Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анемафі́льны

(ад анема- + гр. phileo = люблю);

а-ыя расліны — ветраапыляльныя расліны.

анемахары́я

(ад анема- + -харыя)

рассейванне насення, спораў, пладоў раслін ветрам.

анемі́чны

(ад анемія)

1) які мае дачыненне да анеміі; малакроўны;

2) перан. вялы, кволы; бяздзейны.

анемі́я

(гр. anaimia)

змяншэнне колькасці эрытрацытаў і гемаглабіну ў крыві, малакроўе.

анемо́граф

(ад анема- + -граф)

прыбор для бесперапыннай аўтаматычнай рэгістрацыі хуткасці і напрамку ветру.

анемо́метр

(ад анема- + -метр)

прыбор для вымярэння хуткасці руху і напрамку ветру.

анемо́на

(гр. anemone)

травяністая расліна сям. казяльцовых з жоўтымі, белымі або ружовымі кветкамі; кураслеп.

аненцэфалі́я

(ад ан- + гр. enkephalos = галаўны мозг)

змяншэнне або поўная адсутнасць галаўнога мозга ў выніку анамаліі развіцця.

анергі́я

(ад гр. anergos = не выкананы)

страта здольнасці рэагаваць на раздражняльнікі.

анеро́ід

(ад а- + гр. neros = вільгаць + -оід)

барометр, у якім атмасферны ціск вымяраецца па велічыні дэфармацыі пругкай металічнай каробкі.