Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аптэрые́з

(ад а- + гр. pteron = пяро)

хвароба птушак, якая характарызуецца затрымкай або поўным прыпыненнем росту пер’я.

аптэ́рыі

(ад гр. apteros = бяспёры)

пазбаўленыя пёраў участкі скуры тушак.

апу́нцыя

(н.-лац. opuntia, ад гр. Opus, -untos = назва старажытнагрэчаскага горада)

кустовая расліна сям. кактусавых з сакаўнымі сцёбламі, пакрытымі калючкамі, пашыраная ў пустынях і паўпустынях Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

апцыён

(ням. Option, ад лац. optio, -onis = свабодны выбар)

1) умова ў дагаворы марской перавозкі адносна права замены аднаго грузу іншым або аднаго порту прызначэння іншым;

2) умова, якая ўключаецца ў біржавыя здзелкі на тэрмін, паводле якой аднаму з бакоў даецца права выбару паміж асобнымі элементамі здзелкі;

3) прадастаўленае дадзенае кампаніямі сваім вышэйшым служачым права купляць акцыі па цвёрдай цане.

ап-а́рт

(англ. op-art, ад optical art = аптычнае мастацтва)

напрамак абстрактнага мастацтва, паслядоўнікі якога выкарыстоўваюць аптычную ілюзію і ствараюць формы, далёкія ад рэчаіснасці.