апцыён
(
1) умова ў дагаворы марской перавозкі адносна права замены аднаго грузу іншым або аднаго порту прызначэння іншым;
2) умова, якая ўключаецца ў біржавыя здзелкі на тэрмін, паводле якой аднаму з бакоў даецца права выбару паміж асобнымі элементамі здзелкі;
3) прадастаўленае кампаніямі сваім вышэйшым служачым права купляць акцыі па цвёрдай цане.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)