Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антысе́птыкі

(ад анты- + гр. septikos = гнойны)

процігніласныя сродкі, хімічныя рэчывы, якія знішчаюць хваробныя мікраарганізмы.

антыспа́ст

(гр. antispastos)

вершаваная стапа ў антычнай паэзіі, якая складаецца з двух доўгіх складоў паміж двума кароткімі.

антыста́тыкі

(ад анты- + гр. statikos = які ўтрымлівае раўнавагу)

рэчывы, якія паніжаюць статычную электрызацыю палімерных матэрыялаў і вырабаў.

антыстрафа́

(гр. antistrophe)

парная страфа харавой песні ў антычнай трагедыі, якая ў метрычных адносінах паўтарае папярэднюю страфу.

антытаксі́ны

(ад анты- + таксіны)

ахоўныя рэчывы, якія ўтвараюцца ў арганізме пры ўвядзенні ў яго таксінаў бактэрыйнага, расліннага ці жывёльнага паходжання.

антытаксі́чны

(ад анты- + таксічны)

які мае адносіны да антытаксінаў, проціатрутны.

антытранспіра́нты

(ад анты- + транспірацыя)

рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для апылення раслін, каб паменшыць выпарэнне лісцем вады (транспірацыю).

антытрыніта́рыі

(ад анты + лац. trinitas = тройца)

прыхільнікі хрысціянскіх плыней і сект, якія не прымаюць догмат Тройцы.

антытры́хія

(н.-лац. antitrichia)

лістасцябловы мох сям. леўкадонтавых, які трапляецца на кары дрэў, часам на камянях.

антытэ́за

(гр. antithesis)

1) процілегласць, проціпастаўленне;

2) стылістычны прыём, заснаваны на супастаўленні процілеглых думак ці мастацкіх вобразаў для большай выразнасці.