Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

альбе́да

(п.-лац. albedo = белізна, ад лац. albus = белы)

велічыня, якая характарызуе здольнасць паверхні якога-н. цела адбіваць прамянёвую энергію Сонца.

альбедаме́тр

(ад альбеда + -метр)

прыбор для вымярэння альбеда розных фізічных цел.

альбіго́йцы

(фр. Albigeois, ад лац. Albiga = назва французскага горада)

удзельнікі ерэтычнага руху ў Паўд. Францыі 12—13 ст., прыхільнікі вучэнняў катараў і вальдэнсаў.

альбі́дум

(ад лац. albidus = белаваты)

разнавіднасць мяккай пшаніцы з белым коласам і зернем.

альбіні́зм

(фр. albinisme, ад лац. albus = белы)

прыроджаная адсутнасць нармальнай для арганізма пігментнай афарбоўкі.

альбіно́с

(ісп. albinos, ад лац. albus = белы)

чалавек або жывёла з адзнакамі альбінізму.

альбі́т

(ад лац. albus = белы)

мінерал класа сілікатаў, белы натрыевы палявы шпат, выкарыстоўваецца ў шкляной, керамічнай, абразіўнай вытворчасцях.

альбітафі́р

[ад альбіт + (пар)фір]

магматычная горная парода, разнавіднасць парфіру, у якім крышталі асноўнай масы пароды прадстаўлены альбітам.

альбі́цыя

(н.-лац. albizzia)

дрэвавая або кустовая расліна сям. бабовых, пашыраная ў тропіках і субтропіках; дае дубільныя рэчывы і сапанін.

альбо́м

(рус. альбом < фр. album, ад лац. album = белая табліца)

1) кніга або сшытак для малюнкаў, фотакартак, вершаў (напр. сямейны а.);

2) збор рэпрадукцый, фотакартак, чарцяжоў, выдадзеных у выглядзе кнігі, часта з тлумачальным тэкстам.