Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эрытрамі́я

[ад эрытр(ацыты) + -эмія]

тое, што і поліцытэмія.

эрытраспе́рмум

(ад гр. erytros = чырвоны + sperma = семя)

разнавіднасць мяккай пшаніцы з белым асцістым коласам і чырвоным зернем.

эрытрафо́ры

(ад гр. erythros = чырвоны + -фор)

ярка афарбаваныя чырвоныя пігментныя клеткі скуры ніжэйшых пазваночных і некаторых беспазваночных, напр. ракападобных.

эрытрацыто́з

(ад эрытрацыты)

часовае нязначнае павелічэнне колькасці эрытрацытаў у адзінцы аб’ёму крыві.

эрытрацы́ты

(ад гр. erythros = чырвоны + -цыты)

чырвоныя крывяныя цельцы, якія ўтрымліваюць гемаглабін і ўдзельнічаюць у пераносе кіслароду і вуглякіслага газу ў арганізме (параўн. лейкацыты).

эрытры́н

(ад гр. erythros = чырвоны)

мінерал, арсеніт кобальту; кобальтавая руда.

эрытры́т

(ад гр. erythros = чырвоны)

чатырохатамны спірт, бясколернае крышталічнае рэчыва; выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, парфумерыі, медыцыне і інш.

эрытэ́ма

(гр. erythema = чырвань)

пачырваненне асобных участкаў скуры ў выніку прыліву крыві і расшырэння сасудаў.