Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пу́нтыус

(н.-лац. puntius)

рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў вадаёмах Афрыкі і Паўд. Азіі; на Беларусі разводзіцца як акварыумная.

пунш

(англ. punch)

спіртны напітак, звычайна гарачы, які гатуецца з рому з цукрам, лімонным сокам або фруктамі.

пу́ня

(літ. punė)

гаспадарчы будынак для сена; адрына.