Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пульмато́р

(ад лац. puhno = лёгкае + motor = які рухае)

апарат для штучнага дыхання, які нагнятае ў лёгкія кісларод пад ціскам.

пу́льпа

(лац. pulpa = мякаць)

1) уст. мяккая, сакавітая або мучністая маса, якая складае мякаць пладоў;

2) мяккая злучальная тканка, якая запаўняе поласць зуба;

3) сумесь сыпкага рэчыва з вадой або іншым растваральнікам.

пульс

(лац. pulsus = штуршок)

1) рытмічны рух сценак артэрый, які выклікаецца біццём сэрца;

2) перан. рытм, тэмп чаго-н. (жыцця, дзейнасці).

пульсава́ць

(польск. pulsować, ад лац. pulsare = удараць)

1) рытмічна біцца, мець пульс (пра сэрца, артэрыі);

2) перан. рытмічна рухацца, актыўна праяўляцца.

пульса́ры

(англ. pulsars, ад Pulsating Sources of Radioemission = пульсіруючыя крыніцы радыёвыпрамянення)

касмічныя крыніцы імпульснага электрамагнітнага выпрамянення.

пульса́тар

(лац. pulsator = той, хто ўдарае)

прыбор, які стварае раўнамерныя імпульсы электрычнага току.

пульса́цыя

(лац. pulsatio = ударанне)

1) рытмічныя расшырэнні крывяносных сасудаў, якія выклікаюцца хвалепадобным рухам крыві ў выніку скарачэнняў сэрца;

2) фіз. бесперапыннае змяненне якой-н. характарыстыкі з’явы, напр. змяненне памераў і формы газавага пузырка ў вадкасці.

пульсо́метр

(ад лац. pulsare = удараць + -метр)

помпа, у якой выцясненне вадкасці адбываецца пад уздзеяннем пары або газу.

пульт

(ням. Pult, ад лац. pulpitum = памост, трыбуна)

1) падстаўка для нот (напр. дырыжорскі п.);

2) пункт аўтаматычнага кіравання чым-н. (напр. дыспетчарскі п.).

пу́льхер

(н.-лац. pulcher)

рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў басейне верхняга і сярэдняга цячэння Амазонкі; вядома як акварыумная.