Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ларынгаліза́цыя

(ад гр. larynks, -ngos = гартань)

тое, што і глаталізацыя.

ларынгало́гія

(ад ларынга- + -логія)

раздзел отарыналарынгалогіі, які вывучае анатомію, фізіялогію і хваробы гартані.

ларынгаскапі́я

(ад ларынга + -скапія)

метад даследавання гартані пры дапамозе ларынгаскопа і іншых інструментаў (параўн. аўтаскапія).

ларынгаско́п

(ад ларынга- + -скоп)

прыбор у выглядзе плоскага люстра на доўгім стрыжні для даследавання гартані.

ларынгаспа́зма

(ад ларынга- + спазма)

сутаргавае скарачэнне галасавых звязак, якое перашкаджае дыхаць.

ларынгастэно́з

(ад ларынга + стэноз)

звужэнне гартані або поўнае закрыццё яе прасвету, прыроджанае або выкліканае некаторымі захворваннямі.

ларынгатамі́я

(ад ларынга + -тамія)

хірургічная аперацыя рассячэння гартані (параўн. ларынгаэктамія).

ларынгатрахеі́т

(ад ларынга- + трахея)

адначасовае запаленне слізістай абалонкі гартані і трахеі пры віруснай інфекцыі.

ларынгафо́н

(ад ларынга- + -фон)

спецыяльны мікрафон для пераўтварэння акустычных ваганняў у электрычныя, які прыкладваецца непасрэдна да гартані пры перагаворах ва ўмовах моцнага шуму (на самалётах, у танках і інш.).

ларынгаэктамі́я

(ад ларынга- + гр. ektome = высячэнне)

хірургічная аперацыя поўнага выдалення гартані (параўн. ларынгатамія).