Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ламіна́рыя

(н.-лац. laminaria, ад лац. lamina = пласцінка, палоска)

буйная марская водарасць, асобныя віды якой ужываюцца ў ежу, прымяняюцца ў медыцыне; марская капуста.

ламіна́тар

(ад лац. lamina = пласцінка)

механізм для пракатвання паміж валкамі шчыльнай паперы або кардону з мэтай ушчыльнення і надання ім глянцу.

ламінаэктамі́я

(ад лац. lamina = пласцінка + гр. ektome = высячэнне)

ускрыццё пазваночнага канала шляхам выдалення асцістых адросткаў і дужак пазванкоў.

лампа́да

(с.-гр. lampada, ад гр. lampas, -ados = факел; сонца)

невялікі свяцільнік, які запальваецца перад абразамі.

лампа́с

(фр. lampas)

каляровая суконная паласа, якая нашыта ўздоўж бакавога шва форменных штаноў.

лампіён

(фр. lampion)

ліхтар з каляровай паперы або шкла для асвятлення ці ілюмінацыі.

лампрафі́р

[ад гр. lampros = бліскучы + (por)phyreus = пурпуровы]

жыльная магматычная горная парода, якая складаецца з палявога шпату і павышанай колькасці (не менш за 30%) каляровых мінералаў.