Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гемаглюціні́ны

(ад гем + аглюцініны)

антыцелы, якія здольны выклікаць склейванне (аглюцінацыю) эрытрацытаў.

гемагра́ма

(ад гема- + -грама)

схематычны запіс колькаснага і якаснага даследавання крыві.

гемадына́міка

(ад гема- + дынаміка)

цыркуляцыя крыві па сасудах, кровазварот.

гемадынамо́метр

(ад гема + дынамометр)

апарат для вызначэння крывянога ціску.

гемадыя́ліз

(ад гема- + дыяліз)

метад ачышчэння крыві пры захворванні нырак апаратам штучнай ныркі.

гемалізі́ны

(ад гемоліз)

рэчывы, якія выклікаюць гемоліз (напр. сапаніны).

гемалі́мфа

(ад гема- + лімфа)

вадкасць, якая цыркулюе ў сасудах і міжклетачных прасторах жывёл з незамкнутай крывяноснай сістэмай (членістаногіх, малюскаў) і пераносіць у арганізме кісларод, вуглекіслату, пажыўныя рэчывы і прадукты выдзялення.

гемаліты́чны

(ад гема- + гр. lysis = распад, растварэнне)

звязаны са з’явай гемолізу (напр. г-ыя атруты, г-ая хвароба нованароджаных).

гемало́гія

(ад гема- + -логія)

навука аб каштоўных і вырабных камянях.

гемангіёма

(ад гем + ангіёма)

дабраякасная пухліна, якая развіваецца з крывяносных сасудаў.