Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

афіні́раваць

(фр. affiner = ачышчаць)

рабіць афінацыю.

афі́нны

(лац. affinis)

сумежны, суседні;

а-ая геаметрыя — раздзел матэматыкі, які вывучае велічыні і геаметрычныя аб’екты, якія застаюцца нязменнымі пры пераўтварэннях.

афіно́граф

(ад лац. affinis = сумежны + -граф)

прыбор для вычэрчвання плоскай фігуры, якая атрымліваецца з зададзенай фігуры ў выніку афінных пераўтварэнняў.

афірма́цыя

(лац. affirmatio)

пацвярджэнне, запэўненне.

афіу́ры

(ад гр. ophis = змяя + ura = хвост)

клас беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых; пашыраны пераважна ў трапічных морах.

афіцы́ды

(ад лац. aphis = тля + -цыды)

хімічныя рэчывы для знішчэння тлі.

афіцыёз

(ням. Offiziös, ад лац. officiosus = паслужлівы)

газета, часопіс, бюлетэнь або іншае друкаванае выданне, якое фармальна не з’яўляецца органам урада, але выражае яго палітыку.

афіцыёзны

(лац. officiosus = паслужлівы)

які фармальна не звязаны з урадам, але на справе праводзіць яго погляды (напр. а-ая газета).

афіцы́йны

гл. афіцыяльны.

афіцыя́л

(лац. officiallis = урадавы, службовы)

1) чыноўнік, які загадваў урадавай канцылярыяй у Стараж. Рыме;

2) службовая асоба пры епіскапе, якая ў сярэдневяковы перыяд выконвала царкоўна-судовыя функцыі.