Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

а́трый

(лац. atrium)

памяшканне з верхнім святлом у старажытнарымскім жылым доме.

а́трыум

(лац. atrium = пераддзвер’е)

выпінанне покрываў каля трахейнай адтуліны ў насякомых.

атры́хіі

(ад а- + гр. triks, -ichos = волас)

бактэрыі, пазбаўленыя жгуцікаў.

а́трыхум

(н.-лац. atrichum)

лістасцябловы мох сям. палетрыхавых, які расце ў лісцевых і мяшаных лясах на вільготнай аголенай глебе.

атрыя́льны

(ад лац. atrium = пераддзвер’е)

які мае адносіны да поласці, куды адкрываюцца жаберныя шчыліны ў ланцэтніка.

атрэзі́я

(ад а- + гр. tresis = адтуліна)

адсутнасць або недаразвіццё прыродных адтулін у арганізме.

атрэпсі́я

(ад а- + гр. threpsis = жыўленне)

цяжкая форма разладу харчавання ў немаўлят.