Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анкілаза́ўры

(ад гр. ankylos = сагнуты + -заўр)

буйныя раслінаедныя чацвераногія дыназаўры мелавога перыяду (гл. мезазой) з целам, пакрытым панцырам з касцявых пласцінак.

анкіластаматыдо́з

(ад анкіластаматыды)

хвароба чалавека і некаторых жывёл, якая выклікаецца анкіластаматыдамі.

анкіластаматы́ды

(н.-лац. ankylostomatidae, ад гр. ankylos = сагнуты + stoma, -atos = рот)

сямейства гельмінтаў класа нематодаў, паразітуюць у кішэчніку чалавека і некаторых жывёл.

анкіластамо́з

(ад анкіластома)

хвароба чалавека і мясаедных жывёл, якая выклікаецца анкіластомамі.

анкіласто́ма

(н.-лац. ankylostoma, ад гр. ankylos = сагнуты + stoma = рот)

гельмінт сям. анкіластаматыдаў паразітуе ў кішэчніку чалавека і мясаедных жывёл; крывагалоўка.

анкіло́з

(гр. ankylos = сагнуты)

нерухомасць сустава, выкліканая спайкай храсткоў або касцей.

анкістрадэ́смус

(н.-лац. ancistradesmus)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая свабодна плавае ў вадаёмах рознага тыпу; павышае прадукцыйнасць рыбагадоўчых сажалак.

анкла́ў

(фр. enclave)

тэрыторыя або частка тэрыторыі адной дзяржавы, поўнасцю акружаная тэрыторыяй іншай дзяржавы.

анко́лаг

(ад гр. onkos = уздутасць + -лаг)

спецыяліст у галіне анкалогіі.

анко́ль

(англ. on call = па патрабаванні)

кароткатэрміновая пазыка, якая павінна пагашацца па першым патрабаванні крэдытора.