Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анемаме́трыя

(ад анема- + -метрыя)

раздзел практычнай метэаралогіі, які займаецца вымярэннем хуткасці ветру.

анемарумбо́граф

(ад анема- + англ. rhumb = вугал + -граф)

тое, што і анемограф.

анемарумбо́метр

(ад анема- + румб + -метр)

тое, што і анемометр.

анемаско́п

(ад анема- + -скоп)

прыбор, які паказвае наяўнасць ветру пэўнага напрамку.

анемафілі́я

(ад анема- + -філія)

прыстасаванасць кветак раслін да апылення пры дапамозе ветру.

анемафі́льны

(ад анема- + гр. phileo = люблю);

а-ыя расліны — ветраапыляльныя расліны.

анемахары́я

(ад анема- + -харыя)

рассейванне насення, спораў, пладоў раслін ветрам.

анемі́чны

(ад анемія)

1) які мае дачыненне да анеміі; малакроўны;

2) перан. вялы, кволы; бяздзейны.

анемі́я

(гр. anaimia)

змяншэнне колькасці эрытрацытаў і гемаглабіну ў крыві, малакроўе.

анемо́граф

(ад анема- + -граф)

прыбор для бесперапыннай аўтаматычнай рэгістрацыі хуткасці і напрамку ветру.