Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ангідры́д

(ад ан- + гр. hydor = вада)

вокісел, які пры злучэнні з вадой дае кіслату.

ангідры́т

(ад ан- + гр. hydor = вада)

мінерал класа сульфатаў (сернакіслы кальцый), які пры злучэнні з вадой ператвараецца ў гіпс.

ангіёма

(ад гр. angeion = сасуд + -ома)

мед. дабраякасная пухліна, якая складаецца з крывяносных і лімфатычных сасудаў.

ангі́на

(лац. angina, ад angere = душыць)

вострая інфекцыйная хвароба з запаленнем слізістай абалонкі зева, асабліва паднябенных міндалін.

ангія-

(гр. angeion = сасуд)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да сасудзістай сістэмы жывёл і раслін.

ангіягра́фія

(ад ангія- + -графія)

рэнтгеналагічнае абследаванне крывяносных сасудаў розных органаў шляхам увядзення ў іх кантрастных рэчываў.

ангіякардыягра́фія

(ад ангія- + кардыяграфія)

рэнтгеналагічнае даследаванне поласцей сэрца і магістральных сасудаў.

ангіяло́гія

(ад ангія- + -логія)

раздзел анатоміі, які вывучае крывяносныя і лімфатычныя сасуды.

ангіянеўро́з

(ад ангія- + -неўроз)

функцыянальнае расстройства інервацыі крывяносных сасудаў.

ангіяспа́зма

(ад ангія- + спазма)

раптоўнае звужэнне дробных артэрый і капіляраў, у выніку чаго парушаецца забеспячэнне крывёй тканкі або органа.