Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анабено́псіс

(н.-лац. anabaenopsis)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. анабенавых, якая пашырана пераважна ў трапічных і субтрапічных водах і рэдкая для ўмераных шырот.

анабіёз

(гр. anabiosis = ажыўленне)

стан арганізма, пры якім жыццёвыя працэсы рэзка замаруджваюцца або спыняюцца і могуць аднавіцца пры вяртанні спрыяльных умоў; назіраецца пераважна ў беспазваночных (насякомых, круглых чарвей і інш.).

анагалакты́чны

(ад ана- + галактыка)

звязаны з зорнымі групоўкамі за межамі нашай Галактыкі.

анагалі́ннасць

(ад ана- + гр. halinos = салёны)

узрастанне салёнасці марской вады ад дна да паверхні.

анагене́з

(ад ана- + -генез)

1) тып эвалюцыйнага працэсу арганічнага свету, блізкі да прагрэсу, 2) біял. працэс рэгенерацыі тканак.

анаглі́фія

(ад гр. anaglyphos = рэльефны)

спосаб рэпрадуктавання, які дае магчымасць атрымліваць стэрэаскапічныя (аб’ёмныя) адлюстраванні.

анаглі́фы ана́гліфы

(гр. anaglyphos = рэльефны)

карты, надрукаваныя двума ўзаемна дапаўняльнымі колерамі (сіне-зялёным і чырвоным), пры разглядзе іх праз спецыяльныя акуляры-святлафільтры атрымліваецца стэрэаскапічнае адлюстраванне.

анагляцыя́л

(ад ана- + гляцыял)

перыяд насоўвання раўніннага ледніка на пэўную тэрыторыю.

ана́гр

(гр. onagros)

падвід кулана; водзіцца ў Паўд.-Зах. Азіі.

анагра́ма

(гр. anagramma)

1) слова, утворанае шляхам перастаноўкі літар другога слова (напр. год — дог, фара — арфа);

2) спосаб вершаскладання на санскрыце, лацінскай і іншых старажытных індаеўрапейскіх мовах, калі асобныя фанемы самага важнага слова верша паўтараюцца ў іншых словах.