Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

альбі́дум

(ад лац. albidus = белаваты)

разнавіднасць мяккай пшаніцы з белым коласам і зернем.

альбіні́зм

(фр. albinisme, ад лац. albus = белы)

прыроджаная адсутнасць нармальнай для арганізма пігментнай афарбоўкі.

альбіно́с

(ісп. albinos, ад лац. albus = белы)

чалавек або жывёла з адзнакамі альбінізму.

альбі́т

(ад лац. albus = белы)

мінерал класа сілікатаў, белы натрыевы палявы шпат, выкарыстоўваецца ў шкляной, керамічнай, абразіўнай вытворчасцях.

альбітафі́р

[ад альбіт + (пар)фір]

магматычная горная парода, разнавіднасць парфіру, у якім крышталі асноўнай масы пароды прадстаўлены альбітам.

альбі́цыя

(н.-лац. albizzia)

дрэвавая або кустовая расліна сям. бабовых, пашыраная ў тропіках і субтропіках; дае дубільныя рэчывы і сапанін.

альбо́м

(рус. альбом < фр. album, ад лац. album = белая табліца)

1) кніга або сшытак для малюнкаў, фотакартак, вершаў (напр. сямейны а.);

2) збор рэпрадукцый, фотакартак, чарцяжоў, выдадзеных у выглядзе кнігі, часта з тлумачальным тэкстам.

альбуміно́іды

(ад лац. albumen, -minis = бялок + -оід)

простыя бялкі валакністай будовы, устойлівыя на ўздзеянне хімічных рэчываў, якія з’яўляюцца асноўнай састаўной часткай шкілета, валасоў, рагоў, пер’я, злучальнай тканкі.

альбуміну́рыя альбумінуры́я

(ад лац. albumen, -minis = бялок + -урыя)

наяўнасць бялку ў мачы.

альбумі́ны

(ад лац. albumen, -minis = бялок)

простыя бялкі, якія змяшчаюцца ў яечным бялку, сываратцы крыві, малацэ і насенні раслін, прымяняюцца ў фармацэўтычнай, кандытарскай і тэкстыльнай прамысловасці.