Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

андрастэро́н

(ад андра- + гр. stereos = цвёрды)

рэчыва, якое выдзяляецца з мачой і мае біялагічнае дзеянне мужчынскага палавога гармону.

андрафо́бія

(ад андра- + -фобія)

нянавісць да мужчын.

андрацэ́й

(ад андра- + гр. oikia = дом)

сукупнасць тычынак кветкі.

андро́іды

(ад андра- + -оід)

аўтаматычныя рухомыя фігуры, якія могуць выконваць рухі, уласцівыя чалавеку.

-андрыя

(гр. andreios = мужчынскі)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да мужчыны або мужчынскага полу.

андрэі́ды

(н.-лац. andreaeidae)

падклас лістасцябловых імхоў; пашыраны па ўсім зямным шары, прадстаўлены адзіным родам андрэя.

андрэ́я

(н.-лац. andreaea)

лістасцябловы мох падкласа андрэідаў, які трапляецца на камянях у лясах.

андуля́тар

(фр. ondulateur, ад лац. unda = хваля)

тэлеграфны прыёмны апарат, які робіць бесперапынны запіс сігналаў на папяровай стужцы.

андуля́цыя

(фр. ondulation, ад лац. unda = хваля)

завіўка валасоў, наданне ім хвалістага выгляду.

андэзі́н

(ад лац. Andes = Анды, горы ў Паўд. Амерыцы)

мінерал класа сілікатаў белага або шараватага колеру са шкляным бляскам; выкарыстоўваецца для вытворчасці кіслотатрывалых керамічных вырабаў.