Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пірэ́нула

(н.-лац. pyrenula)

накіпны сумчаты лішайнік сям. пірэнулавых, які расце на кары лісцевых дрэў.

пірэ́трум

(н.-лац. pyrethrum, ад гр. pyrethron)

1) травяністая расліна сям. складанакветных, пашыраная ва ўмераных зонах, асобныя віды якой змяшчаюць інсектыцыднае рэчыва, што выкарыстоўваецца для барацьбы са шкоднымі насякомымі;

2) парашок з гэтай расліны.

пістале́т

(фр. pistolet)

караткаствольная ручная агнястрэльная зброя для стральбы на блізкую адлегласць.

пісто́ль1

(фр. pistole)

уст. тое, што і пісталет.

пісто́ль2

(фр. pistole, іт. pistola)

1) даўнейшая іспанская залатая манета, якая чаканілася ў 16—18 ст. і змяшчала ад 5,92 да 6,2 г. золата;

2) назва залатых манет у Францыі, Італіі, Германіі 17—18 ст., роўных па вазе іспанскай манеце.

пісто́н

(фр. piston, ад іт. piston)

1) невялікі металічны каўпачок з выбуховым рэчывам для запальвання зарада ў патронах або снарадах;

2) круглая металічная аправа, механічна прымацаваная да дзірачак у скуры, кардоне і інш., якія зроблены для зацягвання шнуркоў;

3) клапан у музычным медным духавым інструменце.

пі́стыя

(н.-лац. pistia)

травяністая расліна сям. ароідных з плаваючым светла-зялёным апушаным лісцем, пашыраная ў прэсных вадаёмах тропікаў і субтропікаў; на Беларусі культывуецца ў акварыумах; вадзяная салата.

пісуа́р

(фр. pissoir)

спецыяльная ракавіна са сцёкам для мачы ў мужчынскай прыбіральні.

пісцыко́ла

(н.-лац. piscicola)

род рыбіных п’явак; жывуць пераважна ў буйных рэках з дастатковым утрыманнем у вадзе кіслароду.

пі́та

(ісп. pita)

валокны з лістоў амерыканскай агавы, з якіх вырабляюцца вяроўкі, канаты, рыбалоўныя сеткі, папера і інш.