Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антыперыста́льтыка

(ад анты- + перыстальтыка)

хвалепадобнае скарачэнне полых органаў (напр. кішэчніка) у адваротным да звычайнага напрамку.

антыпіраге́ны

(ад анты- + гр. руг = агонь + -ген)

рэчывы, якія перашкаджаюць самазагаранню вугалю, руды і служаць для папярэджвання пажараў на рудніках.

антыпіры́н

(н.-лац. antipyrinum, ад гр. anti = супраць + pyretos = гарачка)

лекавы прэпарат, які заспакойвае боль і зніжае тэмпературу.

антыпірэ́ны

(ад анты- + гр. руг = агонь)

рэчывы, якія надаюць драўніне, тканінам, пластмасам і іншым матэрыялам вогнетрываласць.

антыпірэ́тыкі

(ад анты- + гр. pyretos = гарачка)

лекавыя сродкі для зніжэння тэмпературы.

антыпо́ды

(гр. antipodes = літар. размешчаныя нагамі да ног)

1) насельнікі двух дыяметральна процілеглых пунктаў зямнога шара;

2) людзі з процілеглымі поглядамі, густамі, рысамі характару;

3) клеткі, размешчаныя ў процілеглым ад пылкаўваходу канцы зародкавага мяшка пакрытанасенных раслін.

антыпратазо́йны

(ад анты + лац. protozoa = прасцейшыя)

які мае адносіны да рэчываў, што прыгнечваюць жыццядзейнасць прасцейшых і выкарыстоўваюцца для лячэння і прафілактыкі захворванняў, выкліканых гэтымі мікраарганізмамі.

антыпрато́н

(ад анты- + пратон)

фіз. элементарная часціца, якая з’яўляецца антычасціцай у адносінах да пратона.

антырабі́чны

(ад анты- + лац. rabies = шаленства)

звязаны з прышчэпкамі, якія ахоўваюць чалавека або жывёліну ад захворвання шаленствам.

антыра́ды

[ад анты- + рады(яцыя)]

рэчывы, якія павышаюць стойкасць палімераў і іншых матэрыялаў да дзеяння радыяцыйнага выпрамянення.