андра-
(
першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае адносіны да мужчыны або мужчынскага полу.
андра-
(
першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае адносіны да мужчыны або мужчынскага полу.
андрагене́з
(ад андра- + -генез)
форма размнажэння, пры якой у развіцці яйцаклеткі ўдзельнічае толькі мужчынскае ядро, прыўнесенае ў яе сперміем у працэсе апладнення (
андраге́ны
(ад андра- + -ген)
група мужчынскіх палавых гармонаў, якія стымулююць развіццё другасных палавых прымет.
андрагінафо́р
(ад
выраслы ў даўжыню ўчастак двухполай кветкі паміж песцікам і тычынкамі.
андрагі́нія
(
наяўнасць у асобіны аднаго полу прымет другога полу; прыватны выпадак андрагініі — гермафрадытызм.
андраго́гіка
(ад андра- +
раздзел педагогікі, які вывучае пытанні стымулявання працэсаў выхавання дарослых людзей.
андрады́т
(ад
мінерал класа сілікатаў, вапняковажалезісты гранат2 зеленаватага або чорнага колеру.
андракефалі́зм
(ад андра- +
стварэнне вобразаў міфічных істот з целам звера і галавой чалавека (сфінкс, кентаўр, сірэна) у мастацтве старажытнага Егіпта, Асірыі, Індыі, Кітая і сярэдневяковай Еўропы.
андрало́гія
(ад андра- + -логія)
раздзел уралогіі, які вывучае хваробы мужчынскіх мачавых і палавых органаў.
андраме́да
(
нізкая вечназялёная кустовая расліна