Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

піро́п

(гр. pyropos = вогненны)

мінерал класа сілікатаў, гранат2 чырвонага колеру; празрыстая разнавіднасць з’яўляецца каштоўным каменем.

пірс

(гр. piers, мн. ад pier = слуп, прычал)

партовае збудаванне для прычальвання суднаў з двух бакоў.

піруэ́т

(фр. pirouette)

1) поўны кругавы паварот усім целам на наску адной нагі (у танцы);

2) хуткае вярчэнне цела вакол вертыкальнай восі ў фігурным катанні на каньках;

3) паварот каня на задніх нагах пры верхавой яздзе.

пірыдаксі́н

[ад пірыдз(ін) + гр. oksys = кіслы]

тое, што і адэрмін.

пірыдзі́н

(гр. pyridion = вогнік)

арганічнае злучэнне гетэрацыклічнага рада, бясколерная празрыстая вадкасць з непрыемным пахам; выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбавальнікаў, лекавых прэпаратаў, пестыцыдаў і інш.

пірыле́н

(ад гр. pyr = агонь + yle = рэчыва)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры спазмах перыферычных сасудаў, хваробе страўніка і дванаццаціперснай кішкі.

пірымідзі́н

(ням. pyrimidin, ад гр. pyridion = вогнік)

гетэрацыклічнае злучэнне, ядро якога з’яўляецца структурным фрагментам нуклеінавых кіслот.

піры́т

(гр. pyrites = абпалены агнём)

мінерал класа парсульфідаў жоўтага колеру ў выглядзе зярністых мас з металічным бляскам; серны або жалезны калчадан.

піры́хій

(гр. pyrrichios, ад pyrriche = ваяўнічы танец)

ненаціскная двухскладовая стапа ямба або харэя ў вершаскладанні.

пірэнаміцэ́ты

(н.-лац. pyrenomycetiidae)

група сумчатых грыбоў падкласа эўаскаміцэтаў з пладовымі целамі перытэцыямі; пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін.