Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ланцу́г

(польск. łacuch, ад ням. Lannzug)

1) прыстасаванне ў выглядзе паслядоўна счэпленых металічных звёнаў, прызначанае для розных мэт;

2) устаноўка з шэрагу злучаных між сабой элементаў, якія ўтвараюць суцэльную лінію (напр. электрычны л.);

3) суцэльны рад каго-н., чаго-н. (напр. л. агнёў);

4) перан. паслядоўны шэраг падзей, думак і інш. (напр. л. здарэнняў).

ланцэ́т

(фр. lancette, ад лац. lancea = кап’ё)

хірургічны інструмент у выглядзе невялікага вострага з двух бакоў нажа.

ланцэ́тнік

(ад лац. lancea = кап’ё)

беспазваночная жывёла класа бесчарапных з празрыстым целам і хваставым плаўніком, які па форме нагадвае ланцэт; пашырана пераважна ў трапічных морах.

лапалі́т

(ад гр. lopos = шкарлупіна + -літ)

форма залягання горных парод у выглядзе плоскай чашы, утвораная з застылай магмы ў глыбіні Зямлі.

лапараскапі́я

(ад гр. lapara = жывот + -скапія)

тое, што і перытонеаскапія.

лапаратамі́я

(ад гр. lapara = жывот + -тамія)

рассячэнне поласці жывата ў час хірургічных аперацый.

лапіда́рны

(лац. lapidarius = рэзчык па камені)

сціслы, выразны (напр. л. стыль).

лапі́лі

(лац. lapillus = каменьчык)

дробныя кавалкі застылай лавы, выкінутыя вулканам у час вывяржэння.

лапсарда́к

(ідыш lapserdak = рьітуальная кашуля з махрамі)

даўнейшы доўгі сурдут у польскіх і галіцыйскіх яўрэяў.

ларвіцы́ды

(ад лац. larva = лічынка + -цыды)

інсектыцыды, якія прымяняюцца для знішчэння лічынак і вусеняў насякомых.