антымутаге́ны
(ад анты- + мутагены)
хімічныя і фізічныя агенты, якія паніжаюць частату мутацый.
антымутаге́ны
(ад анты- + мутагены)
хімічныя і фізічныя агенты, якія паніжаюць частату мутацый.
антынацыяна́льны
(ад анты- + нацыянальны)
накіраваны супраць нацыянальнага, варожы інтарэсам нацыі.
антынейтро́н
(ад анты- + нейтрон)
электрычна нейтральная элементарная часціца, якая з’яўляецца антычасціцай у адносінах да нейтрона.
антынейтры́на
(ад анты- + нейтрына)
электрычна нейтральная элементарная часціца, якая з’яўляецца антычасціцай у адносінах да нейтрына.
антыно́мія
(
супярэчнасць паміж двума суджэннямі, якія ўзаемна выключаюць адно аднаго і ў той жа час прызнаюцца аднолькава правільнымі.
антыпа́па
(ад анты- + папа)
рымскі папа, не прызнаны каталіцкай царквой.
антыпаса́ты
(ад анты- + пасаты)
пастаянныя вятры ў высокіх слаях атмасферы ў трапічных шыротах, якія дзьмуць над пасатамі ў процілеглым напрамку.
антыпата́рыі
(
атрад класа каралавых паліпаў тыпу кішачнаполасцевых, якія насяляюць невялікія глыбіні ў трапічных і субтрапічных морах.
антыпаты́чны
(ад антыпатыя)
непрыемны, агідны, які выклікае антыпатыю (
антыпа́тыя
(
пачуццё непрыязнасці, недружалюбнасці, агіды (