Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алка́ны

(ад алкаголь)

насычаныя ацыклічныя вуглевадароды.

алкара́н

(тур. Al-Koran, ад ар. al-Qur’ān)

тое, што і каран.

алке́ны

(ад алкіл)

арганічныя вуглевадародныя злучэнні з адной падвойнай сувяззю паміж атамамі ў малекуле.

алкі́дны

[ад алк(аголь) + лац. (ac)id = кіслата]

які адносіцца да рэчываў, што атрымліваюцца шляхам узаемадзеяння карбонавых кіслот з многаатамнымі спіртамі.

алкі́л

(ар. al-kuhl = далікатны парашок)

аднавалентны арганічны радыкал вуглевадароду аліфатычнага рада.

алкілава́ць

(ад алкіл)

уводзіць алкіл у малекулу арганічнага злучэння.

алкілсульфа́ты

(ад алкіл + сульфаты)

эфіры сернай кіслаты.

алкі́ны

(ад алкіл)

арганічныя злучэнні ненасычанага вуглевадароду з адной трайной сувяззю паміж атамамі ў малекуле, напр. ацэтылен.

алма́з

(тат. almas < ар. älmās, ад гр. adamas = адамант)

1) мінерал, крыштальная кубічная мадыфікацыя самароднага чыстага вугляроду; каштоўны празрысты камень незвычайнай цвёрдасці;

2) тонкі асколак такога каменя ў аправе для рэзання шкла.

а́лні

[ад ал(юміній) + ні(кель)]

магнітнацвёрдыя сплавы на аснове сістэмы жалеза — алюміній — нікель.