Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антымані́ды

(ад с.-лац. antimonium = сурма)

злучэнні сурмы з іншымі элементамі, выкарыстоўваюцца як паўправаднікі

антымані́т

(ад с.-лац. antimonium = сурма)

мінерал класа сульфідаў, сульфід сурмы свінцова-шэрага колеру.

антымара́льны

(ад анты- + маральны)

які супярэчыць маралі; амаральны.

антымарксі́сцкі

(ад анты + марксізм)

накіраваны супраць марксізму.

антыматэ́рыя

(ад анты- + матэрыя)

гіпатэтычная субстанцыя, утвораная з антыатамаў.

антыматэрыялісты́чны

(ад анты- + матэрыялістычны)

накіраваны супраць матэрыялізму.

антыме́ры

(ад анты- + -мер)

сіметрычныя часткі цела, напр. вочы, правая і левая рука і нага.

антыметабалі́ты

(ад анты + метабаліты)

біялагічна актыўныя рэчывы, якія ўтвараюцца ў арганізме або штучна сінтэзаваныя; па хімічнай будове блізкія да метабалітаў, але парушаюць абмен рэчываў.

антымілітары́зм

(ад анты + мілітарызм)

масавы міжнародны рух супраць палітыкі мілітарызму, барацьба супраць падрыхтоўкі і распальвання захопніцкіх войнаў.

антымусо́н

(ад анты- + мусон)

уяўнае перанясенне паветра ў верхняй трапасферы над мусонным перанясеннем у адваротным яму напрамку.