Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алкагаліме́трыя

(ад алкаголь + -метрыя)

вызначэнне працэнтнай колькасці алкаголю ў водна-алкагольных растворах.

алкагаля́ты

(ад ар. al-kuhl = далікатны парашок)

арганічныя злучэнні, прадукты замяшчэння металам вадароду гідраксільнай групы (гл. гідраксіл) спіртоў.

алкаго́ліз

[ад алкаго(ль) + -ліз]

абменны распад рэчываў пры ўзаемадзеянні са спіртамі.

алкаго́ль

(ар. al-kuhl = далікатны парашок)

1) арганічнае злучэнне, у склад малекул якога ўваходзіць група атамаў кіслароду і вадароду;

2) спіртныя напіткі.

алкаліза́цыя

(ад ар. al-kali = шчолач)

далучэнне шчолачаў да рэчываў.

алкаліме́трыя

(ад ар. al-kali = шчолач + -метрыя)

вызначэнне колькасці кіслаты ў рэчыве шляхам дабаўлення да яго шчолачы.

алкало́з

(ад ар. al-kali = шчолач)

павелічэнне колькасці шчолачаў у крыві і тканках арганізма (параўн. ацыдоз).

алкало́ід

(ад ар. al-kali = шчолач + -оід)

арганічнае рэчыва, падобнае на шчолач, якое мае ў сабе азот і вызначаецца моцным фізіялагічным дзеяннем.

алка́на

(н.-лац. alcanna, ад ар. al-hinna = хна)

травяністая расліна сям. бурачнікавых з шорсткім лісцем, пашыраная ў Міжземнамор’і, Сірыі, Іраку, Іране; дае алканін.

алкані́н

(ад алкана)

натуральны фарбавальнік, які здабываюць з карэння алканы і выкарыстоўваюць у хімічнай, касметычнай і харчовай прамысловасці.