Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ангі́на

(лац. angina, ад angere = душыць)

вострая інфекцыйная хвароба з запаленнем слізістай абалонкі зева, асабліва паднябенных міндалін.

ангія-

(гр. angeion = сасуд)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да сасудзістай сістэмы жывёл і раслін.

ангіягра́фія

(ад ангія- + -графія)

рэнтгеналагічнае абследаванне крывяносных сасудаў розных органаў шляхам увядзення ў іх кантрастных рэчываў.

ангіякардыягра́фія

(ад ангія- + кардыяграфія)

рэнтгеналагічнае даследаванне поласцей сэрца і магістральных сасудаў.

ангіяло́гія

(ад ангія- + -логія)

раздзел анатоміі, які вывучае крывяносныя і лімфатычныя сасуды.

ангіянеўро́з

(ад ангія- + -неўроз)

функцыянальнае расстройства інервацыі крывяносных сасудаў.

ангіяспа́зма

(ад ангія- + спазма)

раптоўнае звужэнне дробных артэрый і капіляраў, у выніку чаго парушаецца забеспячэнне крывёй тканкі або органа.

ангіястамі́я

(ад ангія- + гр. stoma = адгуліна)

налажэнне на крывяносныя сасуды фістул, што дазваляе перыядычна браць у жывёлы кроў ва ўмовах працяглага доследу.

ангіястэно́з

(ад ангі- + стэноз)

звужэнне крывяносных сасудаў.

ангіятэнзі́н

(ад ангія- + лац. tensus + напружаны)

біялагічна актыўнае рэчыва, якое ўтвараецца ў крыві жывёл і чалавека і рэгулюе артэрыяльны ціск, водна-солевы абмен, стымулюе сакрэцыю гармонаў.