Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лампа́с

(фр. lampas)

каляровая суконная паласа, якая нашыта ўздоўж бакавога шва форменных штаноў.

лампіён

(фр. lampion)

ліхтар з каляровай паперы або шкла для асвятлення ці ілюмінацыі.

лампрафі́р

[ад гр. lampros = бліскучы + (por)phyreus = пурпуровы]

жыльная магматычная горная парода, якая складаецца з палявога шпату і павышанай колькасці (не менш за 30%) каляровых мінералаў.

лан

(ст.-польск. łan < чэш. lan, ад с.-в.-ням. lehen)

даўняя мера зямлі; валока.

ланалі́н

(н.-лац. lanolinum, ад лац. lana = воўна + oleum = алей)

жывёльны воск, вязкае буравата-жоўтае рэчыва, якое атрымліваюць пры прамыўцы воўны; выкарыстоўваецца ў медыцыне і касметыцы.

лангерма́нія

(н.-лац. langermannia)

базідыяльны грыб сям. дажджавіковых, які расце на глебе ў лісцевых лясах, на палях, лугах, сярод травы.

ланге́т

(фр. languette = язычок)

страва з мяса (выразкі), нарэзанага тонкімі прадаўгаватымі кавалкамі.

ланге́тка

(фр. longuette)

павязка з гіпсу, якая забяспечвае нерухомасць зламаных касцей рук або ног.

лангу́ст

(фр. langouste)

марскі рак атрада дзесяціногіх (дэкаподаў) з цвёрдым панцырам, без клюшняў, з доўгімі вусікамі, які водзіцца ў цёплых морах; аб’ект промыслу.

лангха́ар

(ад ням. lang = доўгі + Haar = шэрсць)

парода даўгашэрсных нямецкіх лягавых сабак, гал. ч. карычневай і шэрай масці.