Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антыканстытуцы́йны

(ад анты- + канстытуцыя)

які супярэчыць канстытуцыі.

антыкан’ю́нкцыя

(ад анты- + кан’юнкцыя)

адмаўленне кан’юнкцыі.

антыкаразі́йны

(ад анты- + карозія)

які вызначаецца стойкасцю супраць хімічнага або электрахімічнага ўздзеяння знешняга асяроддзя.

антыкато́д

(ад анты- + катод)

дадатны электрод рэнтгенаўскай трубкі, размешчаны супраць катода.

анты́ква

(лац. antiquus = старадаўні)

друкарскі лацінскі шрыфт з закругленымі формамі, у адрозненне ад вуглаватага гатычнага шрыфту.

антыква́р

(лац. antiquarius)

збіральнік і прадавец прадметаў старадаўняга мастацтва, рэдкіх кніг і інш.

антыква́ркі

(ад анты- + кваркі)

элементарныя часціцы, якія з’яўляюцца антычасціцамі ў адносінах да кваркаў.

антыква́рны

(ад антыквар)

1) вельмі стары і каштоўны (напр. а-ая рэч);

2) які мае адносіны да старых каштоўных прадметаў (напр. а. магазін).

антыкварыя́т

(ад лац. antiquarius = антыквар)

гандаль старадаўнімі прадметамі, карцінамі, кнігамі.

антыклерыкалі́зм

(ад анты- + клерыкалізм)

грамадска-палітычны рух, накіраваны супраць клерыкалізму, супраць прывілеяў царквы і духавенства.