Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анга́р

(фр. hangar)

памяшканне для стаянкі і рамонту самалётаў і верталётаў.

ангармані́чны

(ад ан- + гарманічны)

не гарманічны;

а-ыя ваганні — ваганні, пры якіх змяшчэнне, напружанасць не прапарцыянальныя сіле, якая выклікае ваганні.

анга́рыя анга́ры́я

(лац. angaria, ад гр. angareia)

1) перавозная і іншыя адработачныя павіннасці ў сярэдневяковай Еўропе;

2) права захопу дзяржавамі, якія ваююць, у сваіх партах гандлёвых суднаў нейтральных краін для выкарыстання іх у ваенных мэтах.

ангвіласпо́ра

(н.-лац. anguillospora)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на лісці розных дрэвавых парод у вадзе.

ангеміто́ніка

(ад ан- + гемі + тоніка)

гукавая сістэма, заснаваная на беспаўтонавых гукавых суадносінах; бывае трох-, чатырох-, пяціступенная (пентатоніка) у аб’ёмах кварты, квінты, а таксама актавы, малой сексты, сентымы.

ангідрабіёз

(ад ан- + гр. hydor = вада + -біёз)

прыватны выпадак анабіёзу, калі арганізмы могуць выжываць без вады.

ангідро́н

(ад ан- + гр. hydor = вада)

бясколернае крышталічнае рэчыва, якое пры паглынанні вады ператвараецца ў крышталегідрат, выкарыстоўваецца для высушвання газаў і вадкасцей.

ангідры́д

(ад ан- + гр. hydor = вада)

вокісел, які пры злучэнні з вадой дае кіслату.

ангідры́т

(ад ан- + гр. hydor = вада)

мінерал класа сульфатаў (сернакіслы кальцый), які пры злучэнні з вадой ператвараецца ў гіпс.

ангіёма

(ад гр. angeion = сасуд + -ома)

мед. дабраякасная пухліна, якая складаецца з крывяносных і лімфатычных сасудаў.