Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алігуры́я

(ад аліга- + -урыя)

змяншэнне колькасці мачы, што выдзяляецца ныркамі.

аліда́да

(ар. al-idāda)

дэталь астранамічных і геадэзічных вугламерных інструментаў, якая верціцца вакол восі ў цэнтры лімба.

алізары́н

(фр. alisarine < ісп. alizarina, ад ар. al asām = выціснуты сок)

фарбавальнае рэчыва, якое вырабляецца з карэння марэны або і штучным спосабам.

алікво́ты

[лац. aliquot = некалькі (тонаў)]

1) муз. тоны, якія суправаджаюць асноўную мелодыю;

2) часткі велічыні, на якія цэлае дзеліцца без астатку.

алілу́я

(ст.-яўр. hellelū-Jāh = слаўце бога)

хвалебны малітоўны выгук у набажэнствах іудзейскай і хрысціянскай рэлігій.

алімента́цыя

(с.-лац. alimentatio)

1) сістэма дзяржаўнай дапамогі дзецям беднякоў і сіротам у Стараж. Рыме;

2) абавязак выплачваць аліменты.

аліме́нты

(лац. alimentum = утрыманне, харчаванне)

сродкі, якія ва ўстаноўленых законам выпадках адны члены сям’і абавязаны выплачваць на ўтрыманне другіх.

Алі́мп

(гр. Olympos = назва гары ў Грэцыі, дзе паводле ўяўленняў старажытных грэкаў жылі багі)

выбранае кола якога-н. таварыства (напр. літаратурны а.).

алімпі́йскі

(гр. Olympios)

1) які мае адносіны да алімпіяды (напр. а-ія гульні);

2) перан. урачыста-спакойны, непарушны.

алімпія́да

(гр. Olympias, -ados)

1) міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія праводзяцца раз у чатыры гады па ўзору старажытнагрэчаскіх алімпійскіх гульняў;

2) каманднае першынство свету па шахматах ці міжнародных шашках;

3) назва аглядаў, конкурсаў мастацкай самадзейнасці, народнай творчасці ў СССР у 1920—1940-я г.;

4) спаборніцтвы навучэнцаў у вызначаных галінах ведаў (напр. а. па матэматыцы).