Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антыімперыялісты́чны

(ад анты- + імперыялізм)

накіраваны супраць імперыялізму, проціпастаўлены яму.

антыімпліка́цыя

(ад анты + імплікацыя)

адмаўленне імплікацыі.

антыінтэлектуалі́зм

(ад анты- + інтэлектуалізм)

адмаўленне мажлівасці пазнання ісціны пры дапамозе розуму.

а́нтык

(лац. antiquus = старадаўні)

антычная скульптура або яе фрагмент.

антыкаагуля́нт

(ад анты- + каагулянт)

лекавае рэчыва, якое перашкаджае згусанню крыві і ўтварэнню тромбаў.

антыкадо́н

(ад анты- + кадон)

участак малекулы транспартнай рыбануклеінавай кіслаты, які «пазнае» кадон пры біясінтэзе бялку.

антыкадэ́нцыя

(ад анты- + кадэнцыя)

інтанацыйнае павышэнне голасу ва ўступнай частцы складана-залежнага сказа.

антыкаланія́льны

(ад анты- + каланіяльны)

накіраваны супраць каланіялізму.

антыка́мера

(іт. anticamera)

пакой у палацах 16—18 ст., чакальня для дваран і пакаёвых, часта памяшканне шматмэтавага выкарыстання (сталовая, зала і г.д.).

антыкамуні́зм

(ад анты- + камунізм)

варожая камуністычнай тэорыі і практыцы ідэалогія і палітыка.