Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алігафа́гія

(ад аліга- + -фагія)

харчаванне жывёльных арганізмаў толькі некалькімі відамі ежы, напр. пэўнымі відамі насення раслін, некаторымі травяністымі раслінамі, насякомымі.

алігафрэнапедаго́гіка

(ад алігафрэнія + педагогіка)

раздзел педагогікі, які распрацоўвае пытанні навучання і выхавання разумова адсталых дзяцей.

алігафрэнапсіхало́гія

(ад аліга- + гр. phren = розум + псіхалогія)

раздзел псіхалогіі, які вывучае псіхічнае развіццё і магчымасць яго карэкцыі ў дзяцей з інтэлектуальнымі недахопамі.

алігафрэні́я

(ад аліга- + гр. phren = розум)

прыроджанае або набытае ў раннім узросце псіхічнае недаразвіццё чалавека (параўн. дэменцыя).

алігахе́ты

(ад аліга- + гр. chaite = шчацінка)

клас кольчатых чарвей, якія жывуць у глебе і часткова ў вадаёмах; малашчацінкавыя чэрві.

алігацукры́ды

(ад аліга- + цукрыды)

вугляводы, якія пры гідролізе распадаюцца на невялікую колькасць монацукрыдаў, да а-аў належаць, напр., дыцукрыды.

алігацэ́н

(ад аліга- + -цэн)

трэцяя эпоха палеагену.

алігацэ́навы

(ад аліга- + -цэн);

а-ая эпоха — тое, што і алігацэн.

алігацэно́з

(ад аліга- + -цэноз)

фітацэноз, у склад якога ўваходзіць толькі некалькі відаў вышэйшых раслін — прадуцэнтаў.

алігемі́я

(ад аліга- + -емія)

змяншэнне агульнай колькасці крыві ў арганізме (пры крывацёках, згусанні крыві і інш.).