Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анатэ́ксіс

(гр. anateksis = расплаўленне)

ультраметамарфічны працэс, які вядзе да расплаўлення цвёрдых горных парод у выніку агульнага прамочвання іх магмай.

анафа́за

(ад ана- + фаза)

трэцяя фаза клетачнага дзялення, якая ідзе ўслед за метафазай і характарызуецца разыходжаннем храмасом да полюсаў клеткі.

ана́фара

(гр. anaphora)

стылістычны прыём, звязаны з паўтарэннем слова або гуку ў пачатку некалькіх вершаваных радкоў (параўн. эпіфара).

анафарэ́з

(ад ана- + гр. phoresis = перамяшчэнне)

перамяшчэнне да анода завіслых у растворы часцінак, калі праз раствор праходзіць электрычны ток (параўн. катафарэз, электрафарэз).

ана́фема

(гр. anathema)

адлучэнне ад царквы, праклён як самая высокая кара ў хрысціянстве.

анафілаксі́я

(ад ана- + гр phylaksis = безабароннасць)

адно з праяўленняў алергіі, якое выражаецца ў павышанай адчувальнасці арганізма да паўторнага ўздзеяння таго ж рэчыва (сывараткі, вакцыны і інш.); параўн. ідыясінкразія.

анафро́нт

(ад ана- + фронт)

атмасферны фронт, які характарызуецца ўзыходным рухам цёплага паветра (проціл. катафронт).

анафта́льм

(ад ан- + гр. ophthalmos = вока)

адсутнасць аднаго або абодвух вачэй у выніку няшчаснага выпадку ці аперацыйнага выдалення.

анахарэ́т

(гр. anachoretes)

пустэльнік.

анахарэты́зм

(ад анахарэт)

разнавіднасць імурацыі, калі жывы арганізм самазамуроўваецца і гіне (напр. малюскі-каменеточцы).