Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аліга́рх

(ад алігархія)

1) правіцель алігархіі 1;

2) прадстаўнік манапалістычнага капіталу.

аліга́рхія

(гр. oligarchia = улада нямногіх)

1) гіст. дзяржава, заснаваная на панаванні арыстакратычных вярхоў;

2) палітычнае і эканамічнае панаванне ў краіне невялікай групы прадстаўнікоў буйнога манапалістычнага капіталу (напр., фінансавая а.).

алігасапро́бы

(ад аліга- + сапробы)

арганізмы, якія жывуць у чыстых або слаба забруджаных арганічнымі рэчывамі водах.

алігаспермі́я

(ад аліга- + сперма)

памяншэнне аб’ёму спермы, што выліваецца пры семявывяржэнні.

аліга́т

(ад лац. alligare = прывязваць)

кніга, прыплеценая да іншай кнігі.

аліга́тар

(англ. alligator, ад ісп. el lagarto = яшчарка)

тупарылы кракадзіл, які водзіцца ў вадаёмах Паўн. Амерыкі і Паўд. Кітая.

алігато́ніка

(ад аліга- + тоніка)

муз. сістэма з малой колькасцю гукаў, дзе ўсе тоны функцыянальна раўнапраўныя.

алігатро́фны

(ад аліга- + -трофны);

а-ыя азёры — глыбокія, бедныя раслінным планктонам і пажыўнымі рэчывамі азёры з паніжанай мінералізацыяй і высокай празрыстасцю вады;

а-ыя расліны — тое, што і алігатрофы.

алігатро́фы

(ад аліга- + -трофы)

расліны, здольныя расці на бедных пажыўнымі рэчывамі глебах (напр. верас, сасна); параўн. мезатрофы, эўтрофы.

алігафа́гі

(ад аліга- + фагі)

жывёлы, якія кормяцца нямногімі відамі ежы (напр. ястраб-перапёлачнік, каларадскі жук).