Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

атэстава́ць

(лац. attestari = сведчыць)

1) праводзіць атэстацыю 1;

2) даваць характарыстыку, ацэнку каму-н. або чаму-н.

атэста́т

(ням. Attestat, ад лац. attestari = сведчыць)

1) афіцыйны дакумент аб заканчэнні навучальнай установы, прысваенні вучонага звання і інш. (напр. а. сталасці, а. прафесара);

2) дакумент на права атрымання ваеннаслужачым грашовага, харчовага і іншага забеспячэння;

3) дакумент, які пацвярджае пародзістасць свойскай жывёлы.

атэста́цыя

(лац. attestatio = сведчанне)

1) вызначэнне афіцыйнай камісіяй кваліфікацыі, службовай адпаведнасці работніка пасадзе, якую ён займае;

2) водгук, характарыстыка, ацэнка, якая даецца каму-н. або чаму-н.

атэто́з

(гр. athetos = пазбаўлены пэўнага становішча)

міжвольнае скарачэнне пальцавых мышцаў у сувязі з захворваннем галаўнога мозга.

атэ́я

(н.-лац. atheya)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. бідульфіевых, якая трапляецца ў планктоне прэсных вадаёмаў.