Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аліві́ноз

(ад алівін)

прафесійнае захворванне, абумоўленае ўздзеяннем алівіну.

аліга-

(гр. oligos = нешматлікі, нязначны)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на малую колькасць, нешматлікасць чаго-н., на адхіленне ад нормы ў бок памяншэння.

алігакантарынхі́ды

(н.-лац. oligocanthorhynchidae)

сямейства гельмінтаў класа акантацэфалаў, кішачныя паразіты птушак і млекакормячых.

алігакла́з

(ад аліга- + гр. klasis = разлом)

пародаўтваральны мінерал класа сілікатаў, разнавіднасць плагіяклазу.

алігаме́рны

(ад аліга- + гр. meros = частка)

які мае адносіны да жывёл з целам, падзеленым на малую колькасць сегментаў.

алігаме́ры

(ад аліга- + -мер)

палімеры нізкай ступені полімерызацыі.

алігамерыза́цыя

(ад аліга + гр. meros = частка)

працэс змяншэння колькасці гамалагічных і гомадынамічных (якія выконваюць адну функцыю) органаў у арганізме.

алігаме́рыя

(ад аліга- + -мерыя)

змяншэнне колькасці гамалагічных органаў, якія паўтараюцца, у працэсе гістарычнага развіцця арганізмаў (напр. змяншэнне колькасці сегментаў цела ў чарвей).

алігапо́лія

(ад аліга- + гр. poleo = прадаю)

1) панаванне некалькіх кампаній (трэстаў, канцэрнаў) у некаторых галінах прамысловасці;

2) сітуацыя на рынку, пры якой невялікая колькасць прадаўцоў, што кантралюе цэнаўтварэнне, гандлюе з вялікай колькасцю пакупнікоў.

алігапсо́нія

(англ. oligopsonia)

сітуацыя на рынку, пры якой даволі абмежаванай колькасці пакупнікоў процістаіць вялікая колькасць прадаўцоў (вытворцаў).