Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антыбарыёны

(ад анты- + барыёны)

элементарныя часціцы, якія з’яўляюцца антычасціцамі ў адносінах да барыёнаў.

антыбарэа́льны

(ад анты + гр. borens = паўночны);

а. рэгіён — буйнейшае зоагеаграфічнае падраздзяленне Сусветнага акіяна.

антыбіёз

(ад анты- + -біёз)

біял. немагчымасць існавання аднаго віду жывых істот у прысутнасці другога ў выніку атручвання апошнімі асяроддзя.

антыбіётыкі

(ад анты- + гр. bios = жыццё)

хімічныя рэчывы арганічнага паходжання, здольныя прыпыняць рост шкодных бактэрый і знішчаць іх.

антыві́русы

(ад анты- + вірусы)

лекавыя сродкі, якія маюць уласцівасць затрымліваць размнажэнне тых відаў мікробаў, ад якіх яны атрыманы.

антывітамі́ны

(ад анты- + вітаміны)

хімічныя злучэнні, блізкія па будове да вітамінаў, але процілеглыя па біялагічным дзеянні.

антыгармо́ны

(ад анты- + гармоны)

абаронныя рэчывы, якія арганізм выпрацоўвае пры працяглым увядзенні ў яго бялковых гарманальных прэпаратаў.

антыгельмі́нтыкі

(ад анты + гельмінты)

лекавыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для лячэння гельмінтоза.

антыге́н

(ад анты- + -ген)

рэчыва, якое пры ўвядзенні ў арганізм можа прывесці да ўтварэння антыцел.

антыгеро́й

(ад анты- + герой)

тып літаратурнага персанажа, які ў той ці іншай ступені процістаіць традыцыйнаму вобразу героя і аб’ектыўна выступае носьбітам адмоўных грамадскіх з’яў.