Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

альфаме́тр

(ад альфа + -метр)

прыбор для вызначэння лішку паветра ў гаручай сумесі, якая паступае ў рухавік унутранага згарання.

альфатро́н

(ад альфа + -трон)

прыбор для вызначэння ціску газу па яго электраправоднасці.

альфаты́п

(ад альфа + -тып)

электронная фотанаборная машына, пры дапамозе якой атрымліваюць фотанабор на плёнцы або фотапаперы.

а́льфа-радыеакты́ўнасць

(ад альфа + радыеактыўнасць)

радыеактыўнасць, пры якой адбываецца выдзяленне альфа-часціц; радыераспад.

а́льфа-спектраскапі́я

(ад альфа + спектраскапія)

раздзел ядзернай спектраскапіі.

а́льфа-спектро́метр

(ад альфа + спектрометр)

прыбор для вымярэння энергіі (энергетычнага спектра) альфа-часціц, якія выпраменьваюцца радыеактыўнымі ядрамі.

а́льфа-тэрапі́я

(ад альфа + тэрапія)

лячэбнае прымяненне альфа-часціц (радонавыя ванны, радыеактыўныя павязкі і інш.).

альфо́ль

[ад ал(юміній) + фоль(га)]

алюмініевая фольга, якая выкарыстоўваецца як цеплаізаляцыйны матэрыял.

альфо́нс

(фр. Alphonse = імя героя камедыі А. Дзюма «Масье Альфонс»)

мужчына, які знаходзіцца на забеспячэнні каханкі.

альфрэ́ска

(іт. al fresco = пасвежаму)

насценны жывапіс па сырым тынку.