БІКАЛАТЭРА́ЛЬНЫ ПУЧО́К [ад бі... + лац. col- (con-) з, разам + lateralis бакавы],
правадны пучок сасудаў вышэйшых раслін, у якім да драўніны (ксілемы) з вонкавага і ўнутр. бакоў прылягаюць 2 цяжы лубу (флаэмы). Складаецца з аднаго поўнага калатэральнага пучка і шчыльна прылеглага да яго няпоўнага пучка. Бікалатэральны пучок характэрны для сцёблаў гарбузовых і паслёнавых.
горад на ПнЗ Індыі, у штаце Раджастхан. Засн. ў 1488. 415 тыс.ж. (1990). Чыг. і аўтамаб. вузел. Гандл. цэнтр (воўна, скуры, соль, збожжа) раёна арашальнага земляробства ў пустыні Тар. Хім.прам-сць; эл.-тэхн. і мех. прадпрыемствы, выраб шкла і керамікі. Саматужны выраб дываноў, шарсцяных хустак, пледаў, коўдраў, маст. вырабаў з слановай косці і каштоўнай драўніны. У наваколлі здабыча фасфарытаў, азбесту, гіпсу.
атол у Ціхім ак., у архіпелагу Маршалавых астравоў. Апека ЗША. Пл. каля 5 км². Месца правядзення ядзерных выпрабаванняў ЗША у 1946—58. Жыхары эвакуіраваны ў 1946.
адно з буйнейшых у свеце радовішчаў танталіт-берылзмяшчальных літыевых пегматытаў у Зімбабве. Адкрыта ў 1911. Прымеркавана да амфібалітаў і крышт. сланцаў дакембрыю. Запасы вокісу літыю 305 тыс.т (колькасць у рудзе 2,9%), вокісу берылію — 27 тыс.т (у рудзе 0,2—0,6%). Распрацоўка адкрытым спосабам.
бандарны выраб; у беларусаў і інш.слав. народаў двухдонная пляскатая пасудзіна на 5—10 л для дастаўкі вады, квасу і інш. напіткаў. Рабілася з дубовых сцягнутых абручамі клёпак, у 1,5—2 разы карацейшых за дыяметр днішча; у адной клёпцы была адтуліна, затыкалася коркам. Пераносілі на рэмені, што мацаваўся ў спец. гнёздах (вушках). Шырока бытавалі на Беларусі амаль да сярэдзіны 20 ст.
рака ў Беларусі, У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 15 км. Пл. вадазбору 40 км². Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Замошша. Ад вытоку на працягу 6 км рэчышча каналізаванае.